“Жыццёвы помні свой выток…”


“Жыццёвы помні свой выток…”

04.12.2023                                                          Новости


У бібліятэках Столінскага раёна ў лістападзе па традыцыі прайшоў месячнік краязнаўства, насычаны мерапрыемствамі, накіраванымі на фарміраванне пачуцця гонару і адданасці свайму роднаму краю, захапленне яго прыродай, працавітымі і таленавітымі людзьмі.

Дзеці і дарослыя атрымалі многа цікавай і карыснай інфармацыі аб Століншчыне, пазнаёміліся з краязнаўча-этнаграфічнымі выставамі, паўдзельнічалі ў квэстах, гульнях, бібліямарафонах.

29 лістапада ў  аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам-земляком Васілём Казачком. На сустрэчу з паэтам прыйшлі навучэнцы 7 “А” класа сярэдняй школы № 3 г. Століна з класным кіраўніком С.У. Кавалёвай. В. Казачок, аўтар дзвюх зборнікаў вершаў, зацікавіў прысутных сваім аповедам аб яго жыццёвым шляху і насычанай творчай дзейнасці. Пазнаёміў школьнікаў са зборнікамі паэзіі, прачытаў шэраг вершаў аб родным краі.

Таксама В. Казачок расказаў аб сваім захапленні маляваннем, а госці сустрэчы разгледзелі ілюстрацыі зборніка, аўтарам якіх і з’яўляецца паэт. В. Казачок даў цікавыя і разгорнутыя адказы на пытанні прысутных, падзяліўся сваімі творчымі планамі.

Па інфмармацыі Столінскай раённай бібліятэкі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси