Проза ад паэтэсы


Проза ад паэтэсы

26.07.2023                                                          Новости


Выйшла з друку кніга прозы Людмілы Кебіч пад назвай «Жыццёвыя путы» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2023). У выданне ўключаны чатыры аповесці Людмілы Антонаўны: «Жыццёвыя путы», «До, рэ, мі, фа, соль, або Канцавая станцыя», «Другі дубль» і «Выбух».

 

У анатацыі да новага выдання гаворыцца: «Кніга беларускай пісьменніцы Людмілы Кебіч уключае аповесці рэалістычнага характару, якія часам мяжуюць з фантастыкай. Як кажуць іншы раз у такіх выпадках, «Санта-Барбара адпачывае».

 

У многіх сюжэтах чытачы змогуць убачыць саміх сябе, паразважаць і, магчыма, знайсці падказку, як вырашыць пэўныя ўласныя надзённыя пытанні».

 

Пра аўтара

 

Людміла Антонаўна Кебіч (Вайтулевіч) нарадзілася 17 ліпеня 1951 года ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці Ваўкавыскага раёна. Жыве ў Гродне. Паэтэса, празаік, перакладчык, ганаровы член СПБ. Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» (2002, 2022) у намінацыі «Пісьменнік года». Узнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009). Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года» ў намінацыі «Песенны жанр» за цыкл песень «Словы прызнання» – лаўрэат прэміі «Залаты Купідон» (2010). Атрымала дыплом і тытул «Чалавек года Гродзеншчыны» (2013), медаль Францыска Скарыны (2014), медаль СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру» (2018). Пераможца ІІІ абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) (2020). Выдала 24 кнігі паэзіі і прозы для дарослых і дзяцей, тры зборнікі песень. Вершы ўвайшлі ў падручнікі, шматлікія калектыўныя зборнікі. Творы Людмілы Кебіч перакладаліся на рускую, украінскую, азербайджанскую, літоўскую, калмыцкую і польскую мовы.

 

***

 

У кнізе Людмілы Кебіч «Жыццёвыя путы» 160 старонак. Пераплёт цвёрды. Паліграфічнае выкананне – Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пытайцеся ў кніжных крамах і бібліятэках.

 

Прэс-служба Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси