Знаёмімся…Чытаем…Сябруем…


Знаёмімся…Чытаем…Сябруем…

18.04.2023                                                          Новости


І тысячы кіламетраў не перашкода для сустрэчы сяброў. Так, днямі ў публічнай бібліятэцы №7 горада Мінска адбылася анлайн-сустрэча вучняў 36 школы  з дзіцячымі пісьменнікамі Брэста і Саратава.

Мадэратар сустрэчы, супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, паэтэса і аўтар кніг для дзяцей Іна Мікалаеўна Фралова прадставіла гасцей – Таццяну Дземідовіч, Алену Анціпаву, Алену Матавілву і Юлію Клюеву, а таксама бібліятэчных работнікаў Мінска, Брэстчыны і Саратава.

Іна Мікалаена распавяла пра даўнія літаратурныя сувязі з Саратаўскай арганізацыяй. Згадала былыя сустрэчы ў складзе творчай дэлегацыі на гасціннай Саратаўскай зямлі. І прадставіла слова вучням, якія сур’ёзна рыхтаваліся да анлайн-сустрэчы. На класных гадзінах юныя чытачы пазнаёміліся з кнігай саратаўскай пісьменніцы Алены Анціпавай “Фарфоравыя казкі”. Вучні падзяліліся ўражаннямі і задалі пытанні аўтару.

А таксама прачыталі свае любімыя вершы розных аўтараў.

У сваю чаргу расійскі бок адзначыў, што дзіцячыя кнігі Таццяны Дземідовіч і Іны Фраловай даўно жывуць на палічках гарадской бібліятэкі. І за гэты час палюбіліся маленькаму чытачу.

Таццяна Дземідовіч прэзентавала сваю новую кнігу “МармеЛаднае лета”. Пісьменніца адчыніла дзверы ў творчую лабараторыю і падзялілася з  удзячным маленькім слухачом  некаторымі сакрэты пісьменніцкай дзейнасці.

Іна Фралова коратка прадставіла вершаваную кнігу “Дзе была, Сарока?”.  І атрымала запрашэнне ад бібліятэчнай сістэмы Брэста на фестываль дзіцячай кнігі, які пройдзе на пачатку чэрвеня.

Мерапрыемства прайшло ў межах “Тыдня дзіцячай кнігі”.

 

Ганна Старадуб

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси