10.03.2023 Новости
9 сакавіка ў публічнай бібліятэцы №21 адбылася прэзентацыя кнігі Іны Фраловай “Дзе была, Сарока?”
Іна Мікалаеўна пазнаёміла юнаных аматараў прыгожага пісьменства з новай кнігай, а пасля прапанавала некалькі вершаў прачытаць разам.
Таксама пісьменніца расказала школьнікам, колькі прафесіяналаў працуе над выданнем усяго адной кнігі, якая гэта складаная праца. Паразважала з аўдыторыяй – чаму трэба берагчы кнігу?
На памяць аб сустрэчы дзеці разам з пісьменніцай склалі з паперы гераіню кніжкі – цікаўную сароку.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси