15.02.2023 Итоги
Заснавальнікамі яго выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”. Мэтамі конкурсу былі – асвятленне гуманітарнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў Беларусі, працы Беларускага Чырвонага Крыжа, павышэнне прэстыжу валанцёрскай дзейнасці ў грамадстве, услаўленне міласэрнасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу да тых, хто трапіў у складаную сітуацыю.
На разгляд журы конкурсу паступіла звыш ста дваццаці твораў – вершаў, апавяданняў, нарысаў, эсэ, інтэрв’ю, даследаванняў. Адметна тое, што сярод аўтараў – прадстаўнікі розных рэгіёнаў нашай краіны, розных узростаў. Адгукнуліся як аматары, так і прафесіянальныя літаратары. А лаўрэатамі творчага конкурсу сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Лашук і Таццяна Сучкова (г.Гродна), Дзмітрый Мікалаеў, Алена Стэльмах, Уладзімір Тулінаў і Гардзей Шчаглоў (г.Мінск).Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 2 сакавіка ў Доме літаратара.Яны атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Ёсць меркаванне арганізатараў прадоўжыць гэты конкурс і ў бягучым годзе.
Міхась Пазнякоў,
старшыня журы
літаратурнага конкурсу
“Міласэрнасць”