
03.02.2023 Новые книги
У выдавецтве ТДА «БАРК» выйшла кніга пісьменніцы Галіны Пярун «Лясныя свавольнікі».
Цікавыя, пазнавальныя гісторыі з жыцця звяроў раскажуць нам ці лёгка жывецца бабрам зімой, чым частуецца лось у восеньскім садзе, чаму сумна маленькаму лісяняці і што рабіць, калі ў лесе гуляюць мядзведзі.
У кнігу увайшла аповесць «Як Хомка да Мыша ў госці хадзіў». Звычайны хамяк жыве ў маленькім цацачным доміку, набівае шчокі смачнасцямі, спіць увесь дзень, а ў начы ад нуды грызе газеты. У яго жыцці нічога цікавага не адбываецца. Што можа здарыцца, калі далей сваёй клеткі не маеш магчымасці выйсці? І вось, у адну з самых цёмных начэй, з’яўляецца той, хто прымушае паверыць у свае сілы. Ён стане лепшым сябрам, навучыць шукаць чароўныя кветкі і загадваць жаданні, парыць ў паднябессі, будаваць плыты і змагацца з сарокай. Вось яно жыццё па за межамі кватэры, што ні крок, то здарэнне і небяспека. Час ляціць непрыкметна і Хому трэба вырашыць – застацца на волі з сябрам, або вярнуцца дадому.
Кніга адрасуецца чатачам малодшага і сярэдняга ўзростаў.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси