Пісьменнік-кніга-чытач


Пісьменнік-кніга-чытач

26.01.2023                                                          Новости


Днямі ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 8 адбылася анлайн-сустрэча пісьменнікаў Алены Стэльмах, Сяргея Трахімёнка, Іны Фраловай з Саратаўскімі калегамі. Перад усім, беларускія аўтары для запрошаных у бібліятэку школьнікаў зрабілі кароткі экскурс па некаторых сваіх кніжках. Уключыліся ў размову і дзіцячыя пісьменнікі з Саратава. Так, цёплыя і вясёлыя вершы Алёны Малацілінай закончылі на пазітыве першую частку сустрэчы.

 

На мерапрыемства былі запрошаны супрацоўнікі дзіцячых бібліятэк Саратава і вобласці. У першую чаргу, іх цікавіла ўзаемадзеянне бібліятэчнай сістэмы з дзіцячымі аўтарамі ў Беларусі. А таксама папулярызацыя сучаснай дзіцячай літаратуры наогул.

 

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўны Стэльмах распавяла пра работу снежаньскага пленума па дзіцячай літаратуры, дзе ўзнімаліся пытанні аб выключнай ролі дзіцячай кнігі ў развіцці сучаснага грамадства. Пасля, як старшыня секцыі дзіцячай літаратуры, што арганізавана пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, згадала найбольш яркія і цікавыя праекты па папулярызацыі дзіцячай кнігі. Па яе ініцыятыве падчас правядзення Коласаўскіх дзён у дворыку Дзяржаўнага музея Песняра быў рэалізаваны маштабны праект “Міхасёвы прыгоды”.

 

 

У дзень правядзення літаратурна-музычнага свята навучэнцы сталічных школ, гімназіў і каледжаў мелі магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі аўтарамі іх любімых кніг.

 

Таксама напачатку навучальнага года, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзякуючы арганізатарскаму таленту Алены Анатольеўны Стэльмах, адбылося вялікае літаратурнае свята “У гасцях у Францыска Скарыны”.

 

На гэтым мерапрыемстве дзіцячыя аўтары пісьменніцкай арганізацыі з усіх абласцей краіны мелі магчымасць прадставіць сваю творчасць не толькі з вялікай сцэны, але і звярнуцца да чытача са стэндаў вядучых выдавецтваў Беларусі, прыняць удзел у аўтограф-сесіі.

 

Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак узняў тэму дзіцячага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне. Дарэчы, яго кніга “Белли Пуэри” у мінулым выходзіла ў выдавецтве Саратава. Таму бібліятэкары і госці анлайн-маста знаёмыя з творчасцю пісьменніка. У яго выкананні прагучалі і песні пад гітару на словы Віктара Верстакова.

 

У якасці арганізатара анлайн-маста выступіла супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ  Іна Мікалаеўна Фралова. У сваім выступе Іна Мікалаеўна нагадала колішнюю літаратурную сустрэчу ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна горада Саратава. Падзякавала за гасціннасць і непадробную цікавасць да беларускіх аўтараў і літаратуры наогул. За апублікаваныя творы некаторых беларускіх аўтараў у альманаху “Аўтарскі саюз”. Таксама Іна Фралова падняла пытанне аб выхаванні чытацкага густу.

 

 

Саратаўскія калегі Юлія Клюева, Яўген Грачоў, Алена Анціпава, Віктар Зотаў, Алёна Малаціліна падтрымалі гаворку калег. Пісьменнікі прадставілі сваю творчасць і выказалі гарачае жаданне прадаўжаць літаратурнае сяброўства і надалей.

 

Юлія Грабянёк

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси