07.10.2022 Новости
7 кастрычніка ў сталічным дзіцячым садку № 563 занятак роднай мовы прайшоў разам з дзіцячай пісьменніцай Інай Фраловой. Маляты адказвалі на пытанні Іны Мікалаеўны, разважалі, якіх адносін да сябе патрабуюць кніжкі, адгадвалі загадкі, весяліліся і гулялі. У аўтарскім выкананні гучалі вершы з новай кнігі Іны Мікалаеўны “Вясковыя вакацыі”. Пісьменніца зрабіла экскурс і па старонках іншых сваіх кніг. Няўрымслівы Вожык, вясёлыя Зайчаняткі, Гусяняткі-маракі і іншыя героі кніжак вельмі спадабаліся маленькім аматарам слова.
Напрыканцы сустрэчы пры дапамозе старэйшых выхаванцы дзіцячага садка прыйшлі да высновы: сябраваць з кніжкай вельмі цікава.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве загадчыка публічнай білятэкі № 21 Граблюк Раісы Генадзьеўны, якая таксама прыняла ўдзел у мерапрапрыемстве.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси