Гуляем, чытаем, вучымся…


Гуляем, чытаем, вучымся…

15.09.2022                                                          Новости


У 21 публічнай бібліятэцы адбылася сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловой. Трэцякласнікі 207 сталічнай школы на чале з класным кіраўніком Кейзеравай Ларысай Іванаўнай адразу ўключыліся ў работу. Актыўна адказвалі на пытанні, разважалі, з цікавасцю выконвалі заданні і практыкаванні, вучыліся дэкламаваць вершы. Разам з пісьменнцай зрабілі цікавае падарожжа на старонках дзіцячых кніг аўтара “Андрэйкава лета” і “Вясковыя вакацыі”.

 

 

 

Было месца і вельмі сур’ёзным тэмам. І.М. Фралова распавяла пра плеяду дзіцячых аўтараў, чыё дзяцінства было апалена вайной. Згадала і паказала кнігі некаторых з іх. Успомніла і пераказала ўважлівым слухачам аповед Уладзіміра Мацвеенкі пра макароны, якія ён прынёс сваёй агаладалай сястрычцы ў жмені. Перадала словы Ніны Васільеўны Галіноўскай “берагчы мір”. Згадала аповеды Міколы Чарняўскага і Міколы Маляўкі.

 

 

Адведзены час праляцеў хутка, што вельмі засмуціла маленькіх прыхільнікаў слова. Таму, каб не раставацца на сумнай ноце, Іна Мікалаеўна запрасіла дапытлівых і цікаўных наведаць студыю юных літаратараў “Малінаўскія галасы” пры 15 дзіцячай бібліятэцы. Творчым кіраўніком якой Іна Мікалаеўна з’яляецца 10 гадоў.

 

 

Сустрэча закончылася шчырымі апладысментамі супрацоўнікам бібліятэкі, з дапамогай якіх адбылося цікавае знаёмства.

 

Ганна Старадуб

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси