Віншуем Віктара Сабалеўскага з юбілеем!


Віншуем Віктара Сабалеўскага з юбілеем!

07.04.2026                                                          Новости


65-гадовы юбілей адзначае уздзенскі пісьменнік Віктар Сабалеўскі! Віктар Вацлававіч нарадзіўся ў вёсцы Марозавічы Стаўбцоўскага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі Стаўбцоўскай раённай газеты “Прамень”, з 1988 года – у газеце “Чырвоная зорка” (г. Узда). Першыя публіцыстычныя і празаічныя творы былі апублікаваныя ў 1976 годзе ў газетах “Піянер Беларусі” і “Зорька”, вершы – у стаўбцоўскай газеце “Прамень” у 1978 годзе. Пасля выходзілі кнігі “Чабаровая паляна”, “Абранніца”, “Табою я жыву”, “Бясцэнны скарб”, і інш. Суаўтар і ўкладальнік шэрагу калектыўных зборнікаў.

Віктар Сабалеўскі з’яўляецца лаўрэатам Мінскага абласнога свята гумару “Я – пякучка крапіва” (2006), Нацыянальнага фестывалю беларускай байкі (1996).

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць пісьменніка з юбілеем. Жадаем яму моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, дабрабыту і творчага настрою!

 

 

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси