30.01.2026 Новости
Брэсцкі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Барысюк стаў госцем чытацкага клуба, які працуе на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага «КонТекст». Клуб аб’ядноўвае аматараў літаратуры, якія на сустрэчах абмяркоўваюць кніжныя навінкі, папулярных аўтараў, літаратурныя жанры і творчыя накірункі, якія ўздзейнічаюць на густ чытачоў.

Высіль Барысюк прадставіў прысутным свой першы самастойны паэтычны зборнік «Імгненне і працяг». Лірычны герой Васіля Барысюка — асоба дзейсная, тонкая, улюбёная ў родны край, у грамадзянскім сэнсе надзвычай актыўная. Цікава, што кніга аздоблена акварэльнымі ілюстрацыямі, аўтарам якіх з’яўляецца дачка паэта Алена Барысюк.

У жывым абмеркаванні паэзіі Васіля Барысюка чытачы змаглі прасачыць за яго творчымі пошукамі на працягу доўгага жыццёвага перыяду, усвядоміць грамадзянскую пазіцыію паэта, захапіцца прыгажосцю слова і глыбінёй паэтычнай думкі.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Фота — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


