Штогадовае свята «Мой сусвет — кніга» прайшло ў Брэсце


Штогадовае свята «Мой сусвет — кніга» прайшло ў Брэсце

30.01.2026                                                          Новости


Штогадовае свята «Мой сусвет — кніга» адбылося ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ прэзентавалі ўсе кнігі, выдадзеныя ў 2025 годзе.

 

  

За гэты перыяд майстрамі пяра брэсцкай суполкі  выдадзена 17 аўтарскіх кніг, у тым ліку 6 дзяцей, 3 — краязнаўчага накірунку, 2 кнігі прозы і 6 паэтычных зборнікаў. Сярод прадстаўленых кніг — шосты выпуск  літаратурнага альманаха «Берасцейская скарбніца», нумары літаратурна-краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», зборнік  «Палітра Івацэвіцкага краю», складальнікам якога з’яўляецца  Святлана Сцепанчук. 

 

 

Вядучая сустрэчы Наталля Арцемчык пазнаёміла прысутных з відэапрезентацыяй. Пра выданне сваіх кніг, ідэі, творчыя планы распавялі пісьменнікі Аксана Валуй, Зінаіда Дудзюк, Таццяна Дземідовіч, Ірына Морых, Васіль Барысюк, Наталля Кандрашук, Вера Вакула, Ірына Фаміна.

 

 

 

 

Цудоўным музычным падарункам стала выступленне хора «Вераснёвы звон» пад кіраўніцтвам Наталлі Шосцік.

                                    Па інфармацыі

Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси