Літаратурная гасцёўня “Верасок”


Літаратурная гасцёўня “Верасок”

30.01.2026                                                          Новости


На студзеньскае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні была запрошана дзіцячая пісьменніца Алена Лемеш. Госця пазнаёміла першакласнікаў 151 школы з героямі сваіх казак – Зайчыкам, Дракошам, Кураняткам і запрасіла ў кніжнае падарожжа разам з робатам Пішы-Чытай.

 

 

Вядучая імпрэзы, пісьменніца Іна Фралова прапанавала маленькім слухачам гульні і віктарыну. І таксама прадставіла кнігу “Добра з татачкам расці”.

 

Ганна Старадуб.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси