Добрае знаёмства


Добрае  знаёмства

29.01.2026                                                          Новости


Днямі ў 173 сталічнай школе адбылася сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Аленай Лемеш. Гасцінныя гаспадары прапанавалі ёй экскурсію ў школьны музей “Беларуская хатка”, дзе школьнікі і настаўнікі сабралі багатую калекцыю беларускага народнага адзення і рэчаў сялянскага пабыту.

 

 

Алена Уладзіміраўна пазнаёміла школьнікаў малодшых класаў з казачнымі гісторыямі і прапанавала цікаўным слухачам з дапамогай робата Пішы-Чытай прыдумаць свае. Правяла пальчыкавую гімнастыку і некалькі гульняў на веданне літаратурных герояў.

 

Іна Фралова

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси