29.01.2026 Новости
27 студзеня старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос прыняў удзел у адкрыцці выстаўкі, прысвечанай заканчэнню блакады Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пад назвай “Адзінства непераможнага народа” яна адкрылася ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея – Доме-музее І з’езда РСДРП. Арганізатарамі выстаўкі сталі музей і пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.


Адно з цэнтральных месц тэматычнай экспазіцыі занялі матэрыялы з калекцыі члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомага краязнацы, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва Уладзміра Ліхадзедава. Падчас цэрэмоніі адкрыцця Уладзімір Аляксеевіч перадаў музею сваю кнігу-даследванне “Блакада”. Як ядзначыў аўтар, гэта кніга мае для яго і асабістае значэнне: “Там жыла мая прабабуля з сям'ёй. На жаль, яна загінула разам са сваім малодшым сынам і была пахавана ў брацкай магіле. Праз час я вырашыў даследаваць тэму, знайсці сваіх сваякоў, іхнюю гісторыю. Але ўнікальнай інфармацыі аказалася столькі, што ўся яна ўклалася ў кнігу. Ленінград, хоць і быў пад націскам ворага, але жыў: людзі працавалі, стараліся падбадзёрыць салдат лістамі і паштоўкамі. Гэтыя ілюстрацыі сёння сабраны ў выданні. А лісты, якія там размешчаны, сапраўды прымусяць вас перажываць”.

Выстаўка будзе працаваць да 28 лютага.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


