29.01.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок прыняў удзел у пасяджэнні клуба аматараў кнігі, якое прайшло ў чытальнай зале Гараднянскай сельскай бібліятэкі Столінскага раёна і была прысвечана 105-й гадавіне з дня нараджэння Івана Шамякіна.

Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі творчы і жыццёвы лёс славутага пісьменніка, грамадскага дзеяча, драматурга, сцэнарыста Івана Шамякіна, пазнаёміліся з выставай яго кніг, паразважалі на тэму сучаснага беларускага рамана і пераемственнасці пісьменніцкіх спраў.

Напрыканцы сустрэчы Васіль Казачок прачытаў свае вершы, прысвечаныя роднаму краю.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


