25.01.2026 Новости
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2025 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну.
У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі Беларусі і Расіі. Выданне стала змястоўным ілюстрацыйным дадаткам да вынікаў творчай дзейнасці пісьменнікаў Міншчыны ў мінулым годзе.
З PDF-версіяй даведніка можна азнаёміцца на сайце аддзялення: maaspb.by
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


