25.01.2026 Новости
23 студзеня Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё». Мэта акцыі не толькі паказаць багацце і высокую якасць беларускіх тавараў, але і падкрэсліць каштоўнасць нацыянальных традыцый, мовы, народнай творчасці, умацаваць павагу да культурнай спадчыны.

Менавіта з гэтай нагоды ў бібліятэку прыйшлі прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання раёна, моладзь на творчую сустрэчу з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Цмугуновай.
Святлана Алегаўна пазнаёміла прысутных з новым калектыўным зборнікам «Нацыянальныя стравы народаў Беларусі і Расіі ў вершах і прозе», які выйшаў у выдавецтве «Ніжнік Н.П» г. Кобрын напрыканцы мінулага года. У зборніку таксама надрукаваны творы пісьменнікаў Магілёўшчыны.

На мерампрыемстве шмат гаварылі аб неабходнасці і важнасці папулярызацыі твораў беларускіх аўтараў, беларускай мовы. Паколькі літаратурная спадчына - гэта наш агульны нацыянальны здабытак, нашае роднае, сваё.
Святлана Цмугунова з задавальненнем прадэкламавала свае вершы.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


