23.01.2026 Новости
У бібліятэцы №22 у літаратурнай гасцінай “Шчырасць” прайшла сустрэча з паэтамі творчага аб’яднання “Созвучие” з далёкага горада Новаўральска Свярдлоўскай вобласці.
Сярод гасцей ‒ паэт, кіраўнік творчага аб’яднання “Созвучие” ‒ Наталля Сумакова; паэт, дырэктар ТАА “Медиасфера” г. Новаўральск ‒ Таццяна Стыхіна; паэт ‒ Сяргей Малайцоў і паэт-бард Міхаіл Белавусаў.

Прывітальнае слова ўзяў паэт, празаік, літаратуразнаўца, перакладчык, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ‒ Міхась Пазнякоў. Міхаіл Паўлавіч з’яўляецца членам праўлення і членам прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а яшчэ ўзначальвае Таварыства дружбы “Беларусь ‒ Расія”.
“Паэтычны дэсант” з Расіі ў Беларусі ‒ гэта серыя культурных мерапрыемстваў, дзе расійскія паэты і пісьменнікі прыязджаюць у Беларусь для творчых сустрэч, выступленняў і абмену вопытам.
Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў ‒ захаванне культурных сувязей, умацаванне Саюзнай дзяржавы праз літаратуру і мастацтва, а таксама знаёмства беларускай аўдыторыі з сучаснай расійскай літаратурай.

Расійскія аўтары прадставілі чытачам бібліятэкі свае зборнікі паэзіі, чыталі вершы, расказвалі пра свой любімы горад, пра яго людзей. Гучалі лірычныя песні пра малую радзіму, бацькоўскі дом, пра жанчыну на вершы Міхаіла Белавусава ў яго выкананні. А яшчэ ўсе з вялікай цікавасцю паглядзелі відэаролік-прэзентацыю пра горад Новаўральск і патрыятычны ролік «Несмяротны полк», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На памяць аб гэтай цудоўнай сустрэчы паэты падарылі: калектыўны зборнік вершаў «Мой город – моя судьба» (2024г.), паэтычны зборнік
«Память сердца» (2025г.), а таксама аўтарскія зборнікі паэзіі: «Верую» Таццяны Стыхінай, «Доля», «Вахта» Сяргея Малайцова і інш.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


