23.01.2026 Новости
75-гадовы юбілей святкуе старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Міхась Пазнякоў.
Нарадзіўся Міхаіл Паўлавіч 24 студзеня 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта. Працаваў настаўнікам у школах Бярэзінскага раёна і г. Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, галоўным рэдактарам выдавецтва “Юнацтва”, часопісаў “Вожык”, “Нёман”, намеснікам дырэктара РВУ “Літаратура і мастацтва”.
З лістапада 2005 г. — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, публіцыст. Аўтар больш як 120 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі, слоўнікаў, перакладаў, навукова-пазнавальных кніг для дарослых і дзяцей.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і яшчэ 44 рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. У тым ліку: лаўрэат літаратурных прэмій імя П. Броўкі, Я.Маўра, В. Віткі, трох рэспубліканскіх прэмій “Лепшая кніга года”, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і тройчы — прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і інш. Лаўрэат Міжнародных літаратурных прэмій імя В. Біанкі, М. Гогаля, А. Пушкіна, Л. Талстога, Р. Скаварады, Г. Бёля, А. дэ Сент-Экзюперы, Ф. Пятраркі, Р. Бёрнса, М. Басё, М. Твэна і інш.
Старшыня рэдкалегіі альманаха “Армия и Культура”. Дырэктар Мінскага гарадскога тэатра паэзіі.
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і “За працоўныя заслугі”. Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна.
Жадаем паважанаму Міхаілу Паўлавічу моцнага здароўя, такой жа актыўнасці ў грамадскай працы, новых выдатных твораў.
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


