21.01.2026 Новости
У рамках праекта «Бібліятэка без меж» у Кобрынскай бібліятэцы адбылася сустрэча-канцэрт «Час добрых спраў», прысвечаная зімовым святам – Новаму году, Раству Хрыстову і Хрышчэнню Гасподняму.

Наведвальнікамі мерапрыемства сталі чытачы бібліятэкі, а таксама падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і пастаяльцы Кобрынскага сацыяльнага пансіяната «Нікольскі». Святочная праграма складалася з песень ад вакальнага гурта бібліятэкараў «Фантазія» і вершаў члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Наталлі Кандрашук і члена гэтага клуба Марыны Міхалюк у аўтарскім выкананні.

У канцы сустрэчы ад гледачоў прагучалі словы падзякі ў адрас тых, хто падарыў прысутным святочны настрой.
Ніна Пятроўская
Фота Алены Жылінскай
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


