Навагоднiя святы з Раісай Раманчук


Навагоднiя святы з Раісай Раманчук

21.01.2026                                                          Новости


Па запрашэнні настаўніцы Галiны Вiкенцьеўны Турчыной, у госці да пяцікласнікаў дваццатай сярэдняй школы горада Баранавiчы, наведалася Раіса Міхайлаўна Раманчук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кiраўнiк лiтаратурна - музычнай гасцёўнi «Крынiца» пры Баранавiцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота.

 

 

Яна аўтар, шматлікіх зборнікаў паэзіі і прозы, а таксама кніжачак для самых маленькіх, сааўтар больш пяцідзесяці калектыўных зборнікаў і альманахаў. На яе словы напiсана больш дваццаці песень. Раіса Міхайлаўна, акрамя iншых вершаў, прачытала верш-прысвячэнне 20 школе, якую наведвалі яе дзеці і ўнукі, і спадзяецца, што прыйдзе сюды вучыцца і праўнук. Паведаміла, што свой першы верш напісала ў 2 класе. Шмат вершаў ваеннай тэматыкі — тата паэткі франтавік, а ў хаце дзядулі, на хутары ў вайну, жылi чатыры сям'i, з спаленай вёскі, ды яшчэ стаяў партызанскі атрад, а на гарышчы хаты, ў схованцы з раслін, паранены маладзенькі партызан, якога ўдалося выхадзiць.

 

 

Мы 80 гадоў жывём пад мірным небам, аднак і ў мірны час ёсць месца для подзвігу. Не пакінуў раўнадушным дзяцей і настаўнікаў праект Раісы Міхайлаўны Раманчук і Аліны Аляксандраўны Галіцкай «Любовью к Родине дыша» з песняй «Сыновья белорусской земли», прысвечанай памяці маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Хвiлiна маўчання. Падчас сустрэчы адбылося знаёмства з аўтарам эскіза помніка Героям Беларусі Аляксандрам Віктаравічам Чарнышовым.

Раіса Міхайлаўна адказвала на шматлікія пытанні дзяцей, а таксама шчодра раздала вучням аўтографы, а яны пажадалі  ёй здароўя і творчага натхнення.

Задавальненне ад мерапрыемства атрымалі ўсе! І, канечн,е ж фотаздымак на памяць.

Па інфармацыі СШ №20 г. Баранавічы

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси