Казачнае падарожжа


Казачнае падарожжа

18.01.2026                                                          Новости


У Нацыянальнай бібліятэцы на студзеньскім пасяджэнні “Літаратурнага чацвярга” шматлікіх аматараў кнігі чакала незвычайнае падарожжа ў чароўную кніжную краіну.

Спачатку школьнікі разам з дзіцячымі пісьменнікамі Тамарай Бунта, Аленай Лемеш, Інай Фраловай і Яўгенам Хвалеем вандравалі па старонках цікавых кніг. Ад Алены Уладзіміраўны юныя аматары чытання даведаліся, дзе жыве дабрыня, зазірнулі ў чароўны кошык Тамары Пятроўны, з Інай Мікалаеўнай пазнаёміліся з некаторымі аўтарамі чытанкі “Добры дзень”, а таксама пакалядавалі з Яўгенам Іванавічам.

 

 

А пасля юныя артысты з ДУА “Дзіцячы дом № 5 г. Мінска” паказалі для хлопчыкаў і дзяўчынак казачнае прадстаўленне “Новы год і Чароўныя словы” па сцэнарыі сувядучай літараратурнай гасцёўні Іны Фраловай. Казачныя героі распавядалі пра тое, як важна зберагчы чысціню мовы і ніколі не ўжываць у размове брыдкія словы.

У межах акцыі “Нашы дзеці” выхаванцы Дзіцячага дома атрымалі невялікія прыемныя падарункі ад Беларускага Саюза жанчын установы.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси