16.01.2026 Новости
У дзень старога Новага года ў Самахвалавіцкім Цэнтры культуры прайшоў своеасаблівы “агеньчык” для тых, каму 50 ці крыху больш гадоў, які наладзілі загадчыца ўстановы культуры Вольга Папова і бібліятэкар Вольга Саявец. Усё тут было: Дзед Мароз са Снягуркай і Баба Яга, песні і танцы, пісьмы дзядулю, жартоўныя пажаданні, конкурсы.

А разнастаіў святочную праграму паэт з Уздзеншчыны Віктар Сабалеўскі. Ён чытаў свае вершы пра радзіму, байкі і вершаваныя гумарэскі, паэтычныя радкі, прысвечаныя жанчынам (іх год сёлета ў Беларусі, і на “агеньчыку” прысутнічалі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва), каханню. Напрыканцы сустрэчы пісьменнік пакінуў для мясцовай бібліятэкі некалькі кніг, а каб заахвоціць жыхароў пасёлка да знаёмства з імі, праанансаваў па асобным творы з кожнай.

Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


