У «ПаэтыКо» падвялі вынікі года


У «ПаэтыКо» падвялі вынікі года

14.01.2026                                                          Новости


На пасяджэнні літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які працуе пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, кобрынскія паэты не толькі чыталі свае вершы, але і падвялі творчыя вынікі 2025 года.

 

 

У членаў клуба пабачылі свет сем аўтарскіх паэтычных кніг агульным тыражом 1196 экзэмпляраў. Тры з іх аўтары прэзентавалі ў гэты дзень сваім калегам па пяры. Гэта кніга баек «О серьёзном с улыбкой» Надзеі Момлік, зборнік духоўнай паэзіі «В небесном слайде» кіраўніка клуба, члена СПБ Наталлі Кандрашук і паэтычная кніга «Пад бусліным крылом» Алены Котавай. Творы паэтыкаўцаў увайшлі ў склад дзевяці калектыўных зборнікаў, у тым ліку міжнародных. Каля двухсот твораў надрукаваны ў СМІ. Сярод дасягненняў за год нямала дыпломаў пераможцаў конкурсаў, у тым ліку арганізаваных Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Ніна Пятроўская

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси