14.01.2026 Новости
У Міёрскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная сустрэча “Люблю цябе, мой родны край”, якую правяла паэтэса Галіна Загурская ў садружнасці з бардам Васілём Граноўскім.
Дэвіз сустрэчы: “Міёршчына сустракае землякоў!”
Сустрэча адкрылася песняй Васіля Граноўскага “Прывітанне”. Затым вядучая прадставіла публіцы гасцей. А далей гучалі вершы і песні.

Галіна Загурская прысвяціла роднай старонцы вершы “Родны край”, “Лявонпаль”, “Малітва за Радзіму”, “Хлеб”.
Хораша гучалі вершы, прысвечаныя маці і творы пра каханне.
Добра аздаблялі сустрэчу песні Васіля Граноўскага, напісаныя ім на вершы Галіны Загурскай і на ўласныя творы. Вельмі шчыра гучала песня пра Беларусь “И спросил меня Бог…”, а таксама ўзрушылі ўсіх песні “Міёры”,
“Вось дык полька!”, “Без цябе, матуля…”, “Ты і я”, “Любы, дарагі..”, “Краіна мая незалежная” і іншыя.

Галіна Загурская прадставіла новы зборнік “Родны край – наша сонца” і прачытала вершы з яго.
А пасля прысутныя змаглі і патанчыць пад песні Васіля Граноўскага.
Дзень той выдаўся завейным і марозным, але сэрцы ўсіх, хто прысутнічаў у зале, былі сагрэтыя цеплынёй самой сустрэчы.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


