12.01.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок у Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная сустрэўся з вучнямі Плотніцкай і Столінскай школ. Пісьменнік азнаёміў слухачоў са сваёй творчасцю і прачытаў вершы, прысвечаныя рупліўцам працы, родным краявідам, ганчарнаму майстэрству і прыгожым зімовым святам.

Каляды
Зіма. Раство. Куцця. Каляды.
Пяе душа. Квітнее радасць.
І славяць Госпада Хрыста
Зноў калядоўшчыкаў атрады.
Вядзе зімовая дарога
Іх ад парога да парога,
Каб радасцю напоўніць хаты.
— Хрыстос радзіўся! Славім Бога!
Дрыжыць ад спеваў падваконне.
Скачы, Каза! Іграй, гармонік!
Ды не скупіся, гаспадар, —
І будзе жыта на загоне.
А каб Каза праворней стала,
Нясі каўбасы, хлеб ды сала!
Вітанні. Жарты. Кпіны. Смех.
Расце, расце калядны мех.
Эх, весяліся, грамада:
Ідзе па вёсцы Каляда!
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


