Брэсцкія пісьменнікі падвялі вынікі 2025 года


Брэсцкія пісьменнікі падвялі вынікі 2025 года

12.01.2026                                                          Новости


У офісе Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся справаздачны сход літаратурнай суполкі Першага рэгіёна.

У мінулым сезоне Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ папоўнілася новымі членамі. У шэрагі творчай арганізацыі ўступілі празаік з Лунінца Вячаслаў Майсак і расійскі паэт, празаік, бард, мастак Аляксандр Макаранкаў. За справаздачны перыяд намаганнямі пісьменнікаў абласной арганізацыі ( а гэта 51 чалавек) было выдадзена 15 аўтарскіх кніг, 4 калектыўных альманахі  1 і калектыўны зборнік, 48 літаратараў былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню.

 

 

Пісьменнікі падзяліліся ўражаннямі насычанага на падзеі года і зацвердзілі планы на 2026 год.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси