Прыйшлі да нас канікулы


Прыйшлі да нас канікулы

08.01.2026                                                          Новости


Сапраўднае свята падрыхтавалі супрацоўнікі сталічнай бібліятэкі №13 для юных чытачоў. Навучэнцаў 14 гімназіі і 17 школы чакаў цудоўны ранішнік.

Перад усім прадставіла свае новыя кнігі “Разам з татачкам расці” і “До-рэ-мі-фа-соль-ля -мяў” Іна Фралова. Школьнікі адразу ўключыліся ў размову і гульні, якія прапанавала Іна Мікалаеўна.

Пасля дзяцей чакалі цікавае падарожжа ў Навагоднюю казку. Снягурка, Баба Яга, Дзед Мароз праводзілі конкурсы, віктарыны і, канешне, дарылі маленькім кнігалюбам падарункі.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси