На зімовых вакацыях


На зімовых вакацыях

03.01.2026                                                          Новости


У публічнай бібліятэцы № 7 г. Мінска адбылася прэзентацыя дзіцячай кнігі Іны Фраловай “До-рэ-мі-фа-соль-ля- мяў”.

Іна Мікалаеўна прачытала некалькі вершаў з новай кнігі, пазнаёміла з апавяданнем. І прапанавала маленькім слухачам успомніць цікавую гісторыю, што здарылася ці магла здарыцца з іх вусатым сябрам. Школьнікі адразу ўключыліся ў размову. Кожнае дзіця з хваляваннем распавёло кароткую гісторыю пра свайго любімага гадаванца.

На літаратурнай імпрэзе панаваў шчыры дзіцячы смех і цудоўны настрой.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси