26 снежня 2025 года на 75-м годзе жыцця памёр член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік і краязнаўца Мікалай Хобатаў


26 снежня 2025 года на 75-м годзе жыцця памёр член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік і краязнаўца Мікалай Хобатаў

03.01.2026                                                          Новости


Нарадзіўся Мікалай Паўлавіч Хобатаў ў вёсцы Гладкава Чавускага раёна. Скончыў Магілёўскае ГПТВ № 53, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1983). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на заводзе, затым фотакарэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1984 па  1991 г.  быў галоўным рэдактарам Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя». З 1991 па 2008 г. — начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць».  Доўгі час працаваў  галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мікалай Хобатаў укладальнік гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць», аўтар асобнага выдання «Быхов. Историко-экономический очерк» (1989), аўтар-укладальнік кніг «Восход над Могилевом» (2001), «Металлу — новую жизнь» (2004), «Мой Магілёў» (2007), «Магілёўская вобласць» (2008), «45 лет труда и созидания» (2012).

 

Члены Магілёўскага абласнога аддзялення смуткуюць з прычыны смерці Мікалая Паўлавіча Хобатава і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси