Таццяна Дземідовіч сустрэлася з вучнямі СШ№6 Брэста


Таццяна Дземідовіч сустрэлася з вучнямі СШ№6 Брэста

0312.2025                                                          Новости


Таццяна Дземідовіч сустрэлася са старшакласнікамі СШ №6 Брэста ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна. Тэма сустрэчы — быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа.

 

 

Таццяна Дземідовіч узгадала беларускія святы, у якіх актыўны ўдзел прымаюць пісьменнікі, кнігі землякоў, прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашай краіны, людзей працы, што сталі гонарам зямлі беларускай, пазнаёміла з выданнямі для моладзі — часопісамі «Бярозка» і «Маладосць».

Рабяты задавалі пытанні пра развіццё беларускай літаратуры, магчымасці реалізацыі сваіх творчых здольнасцяў у сённяшніх умовах.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси