Адданасць дзецям


Адданасць дзецям

24.12.2025                                                          Новости


У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы, лаўрэата літаратурных прэмій імя Янкі Маўра і Васіля Віткі Ніны Васільеўны Галіноўскай.

 

 

Намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Высоцкая Людміла Юльянаўна звярнула ўвагу юнага слухача на станоўчы, жыццясцвярджальны пасыл у творчасці Ніны Васільеўны, выразны мастацкі густ.

Музычныя кампазіцыі настаўнікаў і навучэнцаў музычнай школы № 10 імя Яўгена Глебава настроілі прысутных на лірычны лад.

Вядомы пісьменнік Мікола Чарняўскі распавёў пра 50-гадовае творчае сяброўства з Нінай Васільеўнай. Расказаў пра першыя публікацыі і кнігі пісьменніцы. І зачытаў паэтычнае віншаванне да мінулага юбілею.

 

 

Арганізатар і сувядучая літаратурнай гасцёўні, паэтэса Іна Фралова згадала апаленае вайной дзяцінства Ніны Васільеўны. А таксама расказала маленькім слухачам з якой спагадай і адказнасцю ставілася Ніна Васільеўна да прыроды. А пасля прадставіла юных чытальнікаў Лайшу Мечыслава і Удавічэнку Елісея, якія прачыталі вершы Ніны Васільеўны Галіноўскай з кнігі “Калі я шчаслівы”.

 

 

Кандыдат педагагічных навук, намеснік дэкана па ідэялагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Ірына Аляксандраўна Буторына завітала на літаратурную імпрэзу са студэнтамі. У выкананні будучых настаўнікаў прагучаў блок вершаў Ніны Васільеўны на ваенную тэматыку. А Ірына Аляксандраўна падзялілася ўспамінамі пра колішнія стасункі з пісьменніцай, распавяла пра яе высока-маральныя якасці характару.

Мерапрыемства адбылося ў межах “Літаратурнага чацвярга”.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси