24.12.2025 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок сустрэўся з вучнямі Гараднянскай СШ. У ходзе сустрэчы ён правёў цікавую экскурсію па Цэнтры ганчарства, прачытаў свае вершы, расказаў пра свае творчыя планы, матываваў дзяцей на атрыманне ведаў, распавёў як важна быць упартым, руплівым па дарозе да сваіх мэтаў. Напрыканцы вучні атрымалі майстар-клас па ганчарству і вершаскладанню.


Васіль Казачок
Малады дубок
Няветлівае снежаньскае ранне.
І скруха. І журба. І паміранне.
Схаваўшыся пад белы парасон,
Схуднелы лес маўкліва сніць свой сон.
І толькі ўпарты жыццялюб дубок
Вядзе з зімой змаганне даастатку:
Нібы дзіцятка, у лісцёвым статку
Да сэрца горне кожны свой лісток.
Прырода, бы счарнелая ўдава,
Заплаканым глядзіць самотна вокам.
Агеньчыкі лісцёвага цяпла
Не згаслі ў царстве холаду і змроку.
Ты, хоць ляцяць твайго жыцця гады,
Будзь, як дубок, упарты, малады.
Хай дні віхураць, дзікі сівер дзьме,
Жыццёвай не здавайся ты зіме!
Па інфармацыі
Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


