22.12.2025 Новости
20 снежня 2025 года на 81 годзе жыцця пакінула гэты свет паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Міхайлаўна Сакалова.
Нарадзілася яна на Гомельшчыне. Скончыла філалагічны факультэт МДПІ імя М. Горкага (1968). Працавала ў школе. Амаль чвэрць веку была творчым кіраўніком літаратурнага клуба “Натхненне” пры Палацы культуры ветэранаў у Мінску.
Друкавалася ў газеце “ЛіМ”, часопісах “Полымя”, “Роднае слова”, “Алеся”, “Вожык”, “Александръ” (Расія). Аўтар дзевяці кніг. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Заўсёды была ўдумлівай, шчырай, мудрай. Такой і застанецца ў памяці калег, паплечнікаў і сяброў.
Мінскае гарадское аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


