I сама душа, здаецца, услед за гукамі ляціць…


I сама душа, здаецца, услед за гукамі ляціць…

22.12.2025                                                          Новости


У Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «I сама душа, здаецца, услед за гукамі ляціць», на якой прысутнічалі паважаныя госцi: беларуская паэтка, празаік i драматург Зінаіда Дудзюк, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», пісьменніца Таццяна Дземідовіч, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Сенькавец. Чытачы дзіцяча-юнацкага сектара ў займальнай форме пазнаёміліся з творчасцю Таццяны Дземідовіч і пранікліся святлом добрай казкi.

 

 

Навучэнцы школ раёна і бібліятэкары ДУК «Драгічынская РЦБС» з першых вуснаў даведаліся пра крыніцы таленту Зінаіды Дудзюк і яе ўклад у культурную спадчыну Беларусі. А таксама Уладзімір Сенькавец вельмі цікава распавёў iм пра гісторыю развіцця літаратурнай Берасцейшчыны і генезiс мастацкіх вобразаў.

 

 

У ходзе мерапрыемства ўзвысілася ідэя аб’яднання людзей рознага ўзросту праз натхненне жывым словам літаратуры. Размова прайшла ў натхняльным ключы, нібы сама Муза наведала наш Храм кнігі.

 

 

 

 Брэсцкія літаратары ў гэты дзень наведалі капліцу-пахавальню Ажэшкаў на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу ў весцы Закозель, рэстаўрацыю якой плануецца завяршыць у бліжэйшы час.

 Па інфармацыі ДУК «Драгічынская  раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси