Прэзентацыя з імправізацыяй


Прэзентацыя з імправізацыяй

18.12.2025                                                          Новости


У сталічнай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся творчы вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы і празаіка, лаўрэата трох літаратурных прэмій Паліны Корневай. Гэта была вельмі цікавая імпрэза, падчас якой прайшла прэзентацыя кнігі прозы маладой таленавітай пісьменніцы "Запіскі юнай хірургіні", што пабачыла свет у Выдавецкім доме "Звязда". Падрыхтаваў і правёў вечарыну старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў, які імправізаваў, уключаў у размову з гераіняй мерапрыемства слухачоў у зале: вядомую паэтэсу Людку Сільнову, намесніка галоўнага ўрача Мінскай абласной дзіцячай бальніцы Ігара Віктаравіча Лазарчыка, выкладчыка БДАТУ Алу Іванаўну Віткоўскую, інжынера, які піша музыку і выконвае песні, вучаніцу гімназіі нумар 35...  Выдатным падарункам для ўдзельнікаў імпрэзы стала цудоўнае выкананне песень лаўрэатамі шматлікіх фестываляў і конкурсаў Наталляй Папко і Аляксандрам Валодчанкам. Творча працавала за пультам і сказала шчырае зямляцкае слова (яна і Паліна —  з Барысава) супрацоўнік бібліятэкі Таццяна Маслюкова. У зале была разгорнута і выстаўка публікацый Паліны Корневай. Сама Паліна шчыра і ўзнёсла чытала вершы, апавядала пра новую кнігу, любімую настаўніцу роднай мовы і літаратуры, пра вучобу ў медыцынскім універсітэце і ўдзячнасць свайму творчаму "хроснаму" М. П. Пазнякову, роднай сястры Любові, якая выканала малюнкі да яе дзвюх кніг прозы. Падзялілася сваімі марамі і творчымі планамі.

 

 

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси