18.12.2025 Новости
Адбылася літаратурная сустрэча Галіны Загурскай з выхаванцамі Полацкага сацыяльнага дзіцячага прытулку. Сустрэча насіла назву “Падарожжа ў краіну братоў нашых меншых”.
На ёй паэтэса азнаёміла ўдзячных слухачоў са сваёй кнігай “Падарожжа ў краіну звяроў”, да якой яна сама зрабіла малюнкі. На экране тэлевізара дзеці маглі бачыць выявы розных звяроў і адначасова слухаць вершы пра іх.

Адбылося своеасабдівае падарожжа па ўсім свеце, бо размова ішла не толькі пра звяроў, жыхароў лясоў Беларусі, а і пра жывёльны свет Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі. Некаторыя звяры былі для дзетак зусім незнаёмымі – ішло пашырэнне іх уяўлення аб навакольным свеце.
Затым дзеці з запалам адгадвалі загадкі пра звяроў.

Адбылася і гульня ў перакладчыкаў – дзеці перакладалі з беларускай мовы не рускую.
На прыканцы сустрэчы Галіна Занурская азнаёміла юных слухачоў з новай дзіцячай кнігай “Каго баіцца зубр?”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларусь”. Яна прачытала свае вершы з гэтай кнігі і верш Міколы Чарняўскага “Каго баіцца зубр?”, які даў назву кнізе.
Нават самыя маленькія дзеці, яшчэ дашкаляты, здагадаліся падзякаваць за цікавую для іх сустрэчу.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


