Сустрэча з Галінай Пярун у Багушэвічах


Сустрэча з Галінай Пярун у Багушэвічах

17.12.2025                                                          Новости


13 снежня Багушэвіцкай бібліятэкай, што знаходзіцца ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, была наладжана творчая сустрэча «Сакрэты жаночага сэрца» з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Пярун, якая прайшла у мясцовай школе для  педагагічных работнікаў. Чытачы добра знаёмыя з творчасцю Галіны Сяргееўны. У сельскай бібліятэцы ёсць яе дзіцячыя кнігі і раманы, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод школьнікаў і дарослага насельніцтва. Пісьменніца расказала пра вытокі сваёй творчасці, прататыпаў герояў, прэзентавала свой новы раман «Счастье для Веры», адказала на шматлікія пытанні не толькі аб раманах для дарослых, але і аб дзіцячых кнігах, сярод якіх найбольш зацікавіў прысутных зборнік «Прыгоды сяброў і парады ад Усіхдапамагайкіна», у якім даюцца карысныя парады аб аказанні першай дапамогі і паводзінах у небяспечных сітуацыях.

 

 

Зацікавіў прысутных і лялечны тэатр «Бі-ба-бо», з дапамогай якога Галіна Сяргееўна паказвае свае казкі для маленькіх гледачоў.
Напрыканцы сустрэчы жадаючыя змаглі набыць кнігі аўтара і зрабіць памятны фотаздымак.

Затым магілёўская госця наведала Багушэвіцкую бібліятэку, дзе ў рамках краязнаўчага экскурса «Гонар і слава Багушэвіцкай зямлі» даведалася аб гісторыі Багушэвіцкага краю і яго знакамітых уражэнцах, якія сваёй працай праславілі родны край. Пасля завітала ў касцёл Божага Цела.

 

 Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменніккаў Беларусі.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси