Творчыя сустрэчы ў Брэсце


Творчыя сустрэчы ў Брэсце

16.12.2025                                                          Новости


Чатыры творчыя сустрэчы правёў у гэтым абласным цэнтры пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў. Арганізаваў іх Выдавецкі дом"Звязда", з якім Міхась Паўлавіч супрацоўнічае ўжо на працягу многіх гадоў. Першая сустрэча адбылася ў Брэсцкім абласным карэкцыйна-развіваючым навучальным і рэабілітацыйным цэнтры. Загадчыца аддзела рэалізацыі Выдавецкага дома "Звязда" Людміла Драздова перадала гаспадарам у якасці падарункаў шмат кніг і наборы цукерак . Пісьменнік у сваім выступленні заклікаў матуль больш актыўна далучаць сваіх дзетак да чытання, павіншаваў з надыходзячым Новым годам і пажадаў усім моцнага здароўя і вялікага сямейнага шчасця.

 
Затым творчыя сустрэчы Міхася Пазнякова па чарзе адбыліся ў бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, у гімназіі нумар 5 і ў бібліятэцы імя У. А. Калесніка.

 

 

 

Пісьменнік прэзентаваў свае кнігі " Пра роднае, дарагое" і "Азбука безопасности в стихах и скороговорках". Усе мерапрыемствы прайшлі ў шчырым, займальным дыялогу з юнымі чытачамі. Шаноўны госць знаёміў з кнігамі, чытаў творы, завучваў разам з дзецьмі скорагаворкі, загадваў загадкі, адказваў на пытанні. Шматлікія слухачы, а сярод іх былі таксама супрацоўнікі раённых бібліятэк і настаўнікі, змаглі набыць кнігі аўтара і атрымаць у якасці аўтографа яго добрыя пажаданні.

 

 

Павел Кузьміч. Фота аўтара.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси