16.12.2025 Новости
Пад такой назвай у індустрыяльна-педагагічным каледжы сталіцы адбыліся паэтычныя чытанні, прымеркаваныя да дня нарэджэння Максіма Багдановіча.
З уступным словам выступіла загадчык бібліятэкі Данута Уладзіміраўна Ортман. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу.

Паэтэсы Ірына Тулупава і Іна Фралова распавялі пра творчы шлях вялікага паэта, згадвалі цікавыя біяграфічныя звесткі класіка беларускай літаратуры. Пасля творчыя госці чыталі вершы прысвечаныя Максіму Багдановічу.
Навучэнцы каледжа Жук Расціслаў і Рудкоўская Кацярына аздобілі паэтычную імпрэзу музычным нумарам. У іх выкананні пад гітару прагучала песня “Зорка Венера”.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


