16.12.2025 Новости
Днямі ў сталічную бібліятэку № 7 завіталі пісьменнікі Іна Фралова і Рагнед Малахоўскі.
Іна Мікалаеўна распавяла пра літаратурныя мерапрыемствы, што праводзіць Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, а таксама звярнула ўвагу слухачоў на літаратурныя конкурсы. Пасля творчая госця прачытала творы са сваёй кнігі “Калі адцвіце ядловец”, якую пісьменніца прэзентавала на свяце “Шыпкоўскія плёсы”.

Рагнед Юр’евіч прадставіў паэтычны зборнік “На Нарачанскай хвалі…”. Падзяліўся ўспамінамі пра школьныя гады, згадаў настаўнікаў і любімыя кнігі.
Размова прадоўжылася за кубачкам гарбаты. Пісьменнікі шчыра адказалі на пытанні шматлікіх слухачоў.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


