Бывай, калега!


Бывай, калега!

01.12.2025                                                          Новости


На 78-м годзе пайшоў з жыцця вядомы паэт, перакладчык, публіцыст, заслужаны дзеяч  культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР Генадзь Пашкоў.

Пасля сканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь  Пятровіч працаваў на Беларускім радыё, у рэдакцыях часопісаў і газет, у апарце  ЦК КПБ, дырэктарам выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён з’яўляўся членам-карэспандэнтам Міжнароднай  Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, аўтарам многіх кніг паэзіі, публіцыстыкі, дзіцячай літаратуры.

Памяць пра Генадзя Пятровіча захаваецца ў сэрцах тых, хто ведаў яго і працаваў з ім.

 

Прэзідыум СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси