
27.09.2025 Новости
27 верасня 2025 года паэту, празаіку, журналісту, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Ляшук Марыі Іванаўне спаўняецца 70 гадоў.
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася ў вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1973 годзе скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэспандэнтам, а потым рэдактарам мясцовага радыё ў трыкатажным аб’яднанні «Палессе». У 1990 годзе — гарадской газеты «Пінскі веснік». Праз некаторы час была назначана загадчыцай аддзела лістоў, потым намеснікам рэдактара, а з 1996 года – рэдактарам выдання. Працавала памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Нёман», у рэспубліканскіх выданнях. У маі 2007 года выйшаў зборнік навэл і радкоў М. Ляшук «Благословенные небом», у 2022 годзе —кніга прозы «Сквозь зимы и вёсны». Марыя Іванаўна выступіла ўкладальнікам зборнікаў паэзіі: «Струменя» серебряные струны» (2008), «Кружева полесских зарниц» (2011). Была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка «Піншчына літаратурная» (1999).
Марыя Ляшук з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, з кастрычніка 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага Савета дэпутатаў. З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын за цыкл навэл аб жаночых лёсах. Лаўрэат літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У.Калесніка ( 2023)
Паважаная Марыя Іванаўна!
У гэты цудоўны дзень мы спяшаемся сардэчна віншаваць Вас з юбілейнай датай!
Ад усяго сэрца мы зычым Вам моцнага здароўя, за якім абвязкова прыйдуць вялікае і сапраўднае шчасце, радасць, бясконцая колькасць нагод для ўсмешкі, павага і любоў тых, хто побач.
Мы зычым Вам дабрабыту, веры ў самае светлае, цеплыні і дабрыні!
Няхай пяро Ваша застаецца заўсёды лёгкім!
З павагай,
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі,
і калегі па пяры
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси