Сямідзесяцігадовы юбілей адзначае пісьменнік Аркадзь Жураўлёў!


Сямідзесяцігадовы юбілей адзначае пісьменнік Аркадзь Жураўлёў!

12.09.2025                                                          Новости


Празаік, гумарыст, казачнік. З-пад пяра творцы выйшла шмат аповесцей, апавяданняў, навел, эсэ, гумарыстычных зборнікаў, казак, якія знайшлі і працягваюць знаходзіць сваіх чытачоў.

Аркадзя Трафімавіча ведаюць як цікавага і самабытнага чалавека, які мае багаты жыццёвы вопыт. Трапныя назіранні за жыццём дапамагаюць пісьменніку знаходзіць цікавы матэрыял для сваіх мастацкіх твораў.

Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Аркадзя Жураўлёва з гэтым значным юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!

 

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси