
16.05.2025 Новости
У конкурсе прынялі ўдзел юныя літаратары сталіцы, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. Усяго 87 юных паэтаў, празаікаў і публіцыстаў. Яны прадставілі звыш трохсот твораў пра мужнасць абаронцаў Айчыны, барацьбу савецкіх людзей супраць фашысцкіх захопнікаў. Могія аўтары расказалі пра сваіх родных прадзядуль і прабабуль ‒ франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў.
Прафесіянальнае журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Міхася Пазнякова вызначыла 23 лаўрэатаў конкурсу.
У намінацыі “Паэзія” імі сталі: Паліна Быкава (г. Круглае), Кацярына Мізерыя, Уладзімір Коўшык, Міхаіл Сыч, Яўгеній Басалай, Яраслаў Пастэрнаковіч (усе ‒ г. Брэст), Паліна Салавей (г. Бяроза), Ксенія Краўчанка (г. Ваўкавыск), Марыя Літвіненка і Кацярына Фурс (г. Мінск), Вікторыя Ярмалінская (а/г. Вялічкавічы, Салігорскі раён).
У намінацыі “Проза” лаўрэатамі сталі: Анастасія Землякова (г. Магілёў), Уладзімір Саевіч і Анастасія Яўтушык (г. Мінск), Юлія Шурбіна-Каравацкая (г. Барысаў).
У намінацыі “Эсэ” перамаглі: Ганна Казак (в. Двіжкі, Ельскі раён), Вікторыя Папова, Кацярына Фурс і Ксенія Строк (усе ‒ г. Мінск).
У намінацыі “Публіцыстыка” пераможцамі конкурсу вызначаны: Віталій Грышкевіч, Уладзіслаў Абрамовіч і Сняжана Бубнова (усе ‒ г. Мінск), Эльвіра Бібіла (г. Гродна).
Урачыстае ўручэнне дыпломаў і памятных падарункаў прайшло ў Мемарыяльнай зале пісьменнікаў Беларусі.
Усіх удзельнікаў мерапрыемства сустракалі пад гучанне мелодый песень Вялікай Айчыннай вайны. Кожная ўзнагарода тамсама ўручалася пад музычны марш. Прагучалі вершы пераможцаў конкурсу, а таксама прывітальныя прамовы старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова і яго намесніка Уладзіміра Мазго. Лепшыя работы прапанаваны літаратурна-мастацкім выданням.
Павел Кузьміч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси