
15.01.2025 Новости
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб"яўляе конкурс на прысуджэнне літаратурных прэмій аддзялення за творы (кнігі) 2023, 2024 гг. выпуску ў наступных намінацыях:
1. ПАЭЗІЯ — літаратурная прэмія імя Максіма Танка.
2. ПРОЗА — літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна.
3. ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА — літаратурная прэмія імя Янкі Маўра.
4. ПУБЛІЦЫСТЫКА — літаратурная прэмія імя Івана Новікава.
5. Лепшы дэбют — літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.
На суісканне літаратурных прэмій вылучаюцца апублікаваныя творы (кнігі) членаў МГА СПБ, напісаныя на беларускай ці рускай мове і выдадзеныя ў Беларусі. На літаратурную прэмію імя Максіма Багдановіча (за лепшы дэбют) прымаюцца і творы пачынаючых літаратараў, апублікаваныя ў літараратурна-мастацкіх рэспубліканскіх выданнях.
На суісканне прэмій і ў іншых намінацыях прымаюцца важкія публікацыі ў літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях і калектыўных зборніках.
Лаўрэаты атрымліваюць адпаведны дыплом і грашовую прэмію.
Уручэнне прэмій пройдзе ў Доме літаратара не пазней красавіка.
Творы (кнігі) прэтэндэнтаў на суісканне прэміі прадстаўляюцца ў аддзяленне ў адным экзэмпляры.
Пры наяўнасці рэцэнзій, водгукаў у СМІ, яны прыкладаюцца.
Творы (кнігі) суіскальнікаў прымаюцца на разгляд да 1 сакавіка 2025 года.
Старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси