11.06.2024 Новые книги
Выйшаў з друку першы выпуск міжнароднага літаратурна-мастацкага альманаха “Литературное созвездие”, заснаванага Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэдакцыйны савет выдання пад старшынствам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова ўвайшлі таксама пісьменнікі Наталля Саветная, Тамара Кавальчук і Людміла Вараб’ёва. Аб’ём альманаха ‒ 400 старонак. У ім прадстаўлены паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства, а гэта творы 62 сучасных пісьменнікаў Беларусі і Расіі, як на беларускай, так і на рускай мове. Сярод паэтаў варта адзначыць Наталлю Саветную, Таццяну Жылінскую, Алену Крыклівец, Алега Сяшко, Тамару Кавальчук, Кацярыну Роўда, Лёлю Багдановіч, Таццяну Яцук, Аляксандра Марозава (Беларусь), Аляксандра Андрэенку, Надзею Корычаву, Мікалая Максімава, Паўла Кузняцова, Алену Ларушыну, Сяргея Зубрава, Вольгу Смірнову, Аляксея Мартынава, Любоў Сардэчную, Марыну Рошчыну, Кацярыну Забурдзяеву, Наталлю Адлер, Аляксандра Лісняка (Расія) і інш.
Проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства прадстаўлены творамі Валянціны Быстрымовіч, Людмілы Вараб’ёвай, Міхася Пазнякова, Фёдара Баравога, Зоі Капуста (Кулік), Ірыны Фаміной (Беларусь), Людмілы Бахцінай, Валянціна Баюканскага, Аляксандра Калесніка, Паўла Усава (Расія) і інш.
Прэзентацыя альманаха адбылася ў Маскве (у Акадэміі рускай славеснасці), у Мінску у (бібліятэцы імя Я. Купалы), а таксама на чарговым сумесным фестывалі беларускай і рускай паэзіі і песні ў горадзе Елань Валгаградскай вобласці (Расія).
Павел Кузьміч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси