У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Віктара Шніпа «Заўтра была адліга — 4» (16+).


У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Віктара Шніпа «Заўтра была адліга — 4» (16+).

27.04.2024                                                          Новости


«Заўтра была адліга — 4» — працяг дзённікавага рамана паэта, пачатак якога прыйшоў да чытачоў праз кнігі Віктара Шніпа «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018), «Заўтра была адліга — 2» (2022) і «Заўтра была адліга — 3» (2023). Дык пра што ж працяг рамана? Калі коратка — пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем і часта нічога для памяці не заўважаем. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.

Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси