У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Званоў перазвон»


У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Званоў перазвон»

Сёння ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя літаратурнага зборніка «Званоў перазвон», выдадзенага Выдавецкім домам «Звязда».


У стварэнні зборніка прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх літаратурных аб’яднанняў Мінскай вобласці, перш за ўсё — члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Наталля Вашчыла

Дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Наталля Вашчыла

Мерапрыемства адкрылі дырэктар бібліятэкі Наталля Вашчыла і старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос.

— Ідэя тэматычнага зборніка зарадзілася ў пісьменнікаў Міншчыны ў год васьмідзесяцігоддзя Хатынскай трагедыі. Быў праведзены своеасаблівы літаратурны «марафон» памяці. Творы, якія паступілі да нас, а гэта не толькі вершы, але і проза, публіцыстыка, краязнаўчыя даследаванні, былі ўважліва вывучаны, размешчаны на сайце. Большая частка з іх увайшла ў зборнік, які мы сёння прадстаўляем, — адзначыў у сваім выступленні Леанід Крыванос. — Самаму маладому аўтару каля трыццаці гадоў, самаму даросламу — каля васьмідзесяці. У выданні прадстаўлена творчасць каля трыццаці аўтараў.

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос

Паэт і музыка Уладзiмiр Цанунiн

Паэт і музыка Уладзiмiр Цанунiн

Падчас прэзентацыі прысутным былі паказаны відэафрагменты з дакументальных фільмаў, прысвечаных Хатыні і многім іншым беларускім вёскам, якія назаўсёды згінулі ў бязлітасным агні ад рук нелюдзяў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Паэты і пісьменнікі Уладзімір Цанунін, Іна Фралова, Людміла Круглік, Наталя Жызнеўская прачыталі вершы, якія ўвайшлі ў выданне.

Пісьменнік і перакладчык Iна Фралова

Пісьменнік і перакладчык Iна Фралова

Паэт Людмiла Круглік

Паэт Людмiла Круглік

Напрыканцы вечара Леанід Крыванос прынёс у дар бібліятэцы асобнік кнігі з аўтографамі кожнага з аўтараў.

Пісьменнік Наталля Жызнеўская

Пісьменнік Наталля Жызнеўская

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

 

Источник: https://zviazda.by/be/news/20231128/1701186585-u-minsku-adbylasya-prezentacyya-knigi-zvanou-perazvon

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси